Тэма 8. Шпалернае мастацтва і вытворчасць дываноў.
Тэма 8. Шпалернае мастацтва і вытворчасць дываноў. - раздел Культура, Рэспублiкi Беларусь па адукацыi ў галiне культуры i мастацтва Хі Ст. – Пачатак Вытворчасці Шпалер (Шпалера З Алегорыяй Красавіка І Мая, Бал...
ХІ ст. – пачатак вытворчасці шпалер (шпалера з алегорыяй красавіка і мая, Бальдысхольская царква, Нарвегія), уплыў раманскай мініяцюры.
Мануфактуры ў Арасе, Парыжы, Абюсоне, Бове, Бруселі – цэнтры вытворчасці шпалер у ХV-ХVIII стагоддзях. Разнастайныя віды шпалер: арасы, габелены, мільфлёры (ад фр. тысяча кветак, – шпалеры серыі “Дама з аднарогам”), вердзюры, гратэскі.
Асаблівасці пабудовы кампазіцыі гатычных шпалер: манументальнасць, дэкаратыўнасць, уплыў кніжнай мініацюры; рэлігійная тэматыка, паступовае пашырэнне палітры і тэм (шпалера арраскай работы “Дрывасекі”).
Адраджэнне. Шпалерныя мануфактуры Бруселя (брусельскія вахтапеды), фарміраванне кампазіцыйнай схемы шпалер, выкарыстанне кардонаў знакамітых мастакоў (Рогір ван дер Вейден, Ханс Мемлінг, серыя шпалер па кардонах Рафаэля для папы Льва Х); пошукі прыёмаў перадачы прасторы, аб’ёму і святлоцені – шлях страты дэкаратўных якасцей.
Асаблівасці развіцця шпалернага мастацтва барока – адыход ад мастацкіх прынцыпаў сярэдневякоўя. Творчасць Команса і Планша, Кальбера, Лебрэна. Распрацоўка тэматычных серый “Гісторыя Людовіка ХIV”, “Стыхіі”, “Поры года”, “Гісторыя Аляксандра Македонскага”, релігійная тэматыка. Англійскія шпалеры (тэпістры); выкарыстанне эскізаў Рубенса, Рафаэля, Ван Дейка.
Эвалюцыя стылю шпалер. Павышэнне ролі арнаменту. Уплыў стылю ракако ў трактоўцы выяў і лёккасці кампазіцый. Серыя шпалер “Гратэскі на белым фоне”. З’яўленне новага тыпу шпалер – “алентураў”. Серыі “Дон Кіхот”, “Любоў багоў” – прыклад новага тыпу шпалер, арганічна звязанага з сучасным тыпам інтэр’еру. Дзейнасць мануфактуры Савонэры.
Тэндэнцыя да збліжэнне шпалер з жывапісам у перыяд ракако. Дзейнасць Удры і Бушэ. Сюжэты, асаблівасці трактоўкі. З’яўленне насценных дываноў у стылі “шынаўзеры”.
Імітацыя жывапісу – характэрная рыса дываноў класіцызму. Развіццё шпалер-алентураў, асаблівасці іх кампазіцыйнага і дэкаратыўнага рашэнняў.
Шпалерная вытворчасць на Беларусі.
Новыя тэндэнцыі ў развіцці вытворчасці дываноў у ХХ ст., іх нацыянальныя спецыфіка. Творчасць мастакоў Англіі, Францыі, Германіі, скандынаўскіх краін.
Тыпавая вучэбная праграма
для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцi
1-18 01 01 Народная творчасць: напрамак 1-18 01 01-04 Народныя рамёствы
1-15 02 01 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: напрамак 1-1
Тлумачальная запіска
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва з’яўляецца адной з галін творчай дзейнасці чалавека, якая яскрава раскрывае асаблівасці развіцця цывілізацыі. Як адзін з відаў архітэктанічных форм
Тэма 5. Еўрапейскі фаянс і фарфор.
Еўрапейская кераміка ранняга сярэдневякоўя – кафля для падлогі, тэхналогія вырабу, выкарыстанне палівы; формы (квадратныя, прамакутныя і шасцікутныя), дэкор (раслінны, жывёльны, тэраталагічны), аса
Тэма 6. Дэкаратыўнае шкло.
Старажытныя цывілізацыі. Егіпет: асаблівасці тэхналогіі (апрацоўка на стадыі вязкага цеста, тэхніка стрыжня), паліхромнасць вырабаў, малюнак “пёр’я”, разнастайнасць асартыменту. Рымскае шкло: выкар
Тэма 7. Дэкаратыўныя тканіны.
Гісторыя развіцця вытворчасці тканін з бавоўны, ільну, шоўку, воўны. Раннія копцкія тканіны: сыравіна, тэхнікі, малюнак.
Асаблівасці арнаментацыі тканін. Візантыйскія тканіны: віды, характ
Тэма 9. Мастацкая апрацоўка дрэва. Асаблівасці развіцця мэблі.
Мэбля старажытных цывілізацый.
Прымітыўны характар еўрапейскай сярэдневяковай мэблі - куфар, як яе асноўны від, многафункцыянальнасць, уплыў архітэктурнага дэкору. Культавая мэбля: літургі
Тэма 10. Мастацкая апрацоўка металу. Ювелірнае мастацтва.
Апрацоўка металу і ювелірныя вырабы Старажытнага Егіпта, Пярэдняй Азіі (галава быка з Ура, лурыстанскія бронзавыя вырабы). Крыта-мікенскія ювелірныя вырабы (залатыя маскі, пласціны для ўпрыгажэння
Асноўная
1. Моран А. История декоративного искусства / А. Моран. – М.: Искусство, 1982. – 578 с.
2. Аттенберн Р. Энциклопедия антиквариата / Р. Аттенберн. – М.: БММ АО, 1997. – 332 с.
3. Б
Дадатковая
1. Неверов О.В. Античные инталии в собрании Эрмитажа / О.В. Неверов. − Л.: Аврора, 1976. – 113 с.
2. Неверов О.Я. Античные камеи в собрании Эрмитажа
Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Новости и инфо для студентов