Реферат Курсовая Конспект
Тлумачальная запіска - раздел Культура, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь Дэкаратыўна-Прыкладное Мастацтва З’Яўляецца Адной З Галін Тво...
|
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва з’яўляецца адной з галін творчай дзейнасці чалавека, якая яскрава раскрывае асаблівасці развіцця цывілізацыі. Як адзін з відаў архітэктанічных форм мастацва яно цесна звязана з чалавекам і яго прадметным акружэннем. Своеасаблівасць існавання такіх рэчаў заключацца ў эстэтызацыі асяроддзя і яго мастацкім насычэнні. Творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва - гэта адлюстраванне адметнасцей часу і эпохі, эстэтычных ідэалаў, узроўню разіцця тэхналогіі і майстэрства. Ён таксама характарызуе асобу, якая выбрала пэўную рэч, адпаведна свайму густу, роду дзейнасці, фінансавым магчымасцям.
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва развіваецца сінхронна з развіццём іншых відаў пластычных мастацтваў у межах існавання гістарычна-мастацкіх стыляў. Яго творы ствараюцца па прынцыпах мэтазгоднасці, утылітарнасці прызначэння і мастацкіх якасцях. Разнастайнасць матэрыялаў і тэхнік іх апрацоўкі, якія выкарыстоўваюцца пры выкананні рэчаў адрозніваецца вялікім багаццем.
Праграма курса «Гісторыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва» распрацавана для спецыялізацыі “Народныя рамёствы” і “Рэстаўрацыя твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва”. Яна ўключае матэрыял па гісторыі асноўных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ад старажытнасці да пачатку ХХ ст., ахоплівае найбольш значныя перыяды развіцця еўрапейскай культуры і па сваёй структуры адпавядае перыядызацыі, якая склалася ў мастацтвазнаўчай практыцы.
Мэтай курса “Гісторыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва” з’яўляецца фарміраванне ў студэнтаў сістэмы тэарэтычных ведаў, якія будуць узбагачаць іх творчае мысленне, фарміраваць здольнасць да самаадукацыі, накіроўваць на рашэнне прафесійных задач.
Задачы курса:
- вызначыць ролю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў сістэме пластычных мастацтваў;
- раскрыць спецыфіку развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ад часоў старажытных цывілізацый да пачатка ХХ стагоддзя;
- пазнаёміць студэнтаў са стылістычнымі асаблівасцямі еўрапейскага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
Аб'ём і змест тэм праграмы абумоўлены неабходнасцю фарміравання ў студэнтаў здольнасцей разбірацца ў складаных праблемах мастацкага працэсу мінулага і ў сучаснасці. У выніку вывучэння дысцыпліны студэнты павінны ведаць:
· наступныя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – кераміку, шкло, тэкстыль, мастацкі метал, мэблю і адрозніваць іх па сваёй спецыфыцы;
· асноўныя характарыстыкі твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
· асаблівасці арнаментальных пабудоў і матываў старажытных цывілізацый, суадносіць характар арнаменацыі з еўрапейскімі мастацкімі стылямі;
· месца дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў сістэме пластычных мастацтваў у пэўную стылявую эпоху;
· асаблівасці формаўтварэння ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, яго сувязь з узроўнем развіцця цывілізацыі;
умець:
· вызначаць час стварэння пэўнага твора дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, характыразаваць яго матэрыял, тэхніку выканання;
· аналізаваць стылістычныя асаблівасці твора дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
· арыентавацца ў гістарычна-мастацкіх стылях і адзначаць іх адметныя рысы ў творах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
· самастойна назапашваць матэрыял па розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Праграма курса разлічана на 76 аўдыторных гадзін і прадугледжвае лекцыі, практычныя заняткі. У ёй змешчаны даволі шырокі спіс асноўнай і дадатковай літаратуры, што звязана з атсутнасцю ў цяперашні час абагульняючых прац па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву. Важнай часткай навучальнага працэсу з’яўляецца самастойная работа студэнтаў, якая складаецца са сбору ілюстратыўнага і дадатковага матэрыялу па разглядаемых тэмах.
ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
№ | Тэма | Колькасць гадзін | ||
Ауд. гадзіны | Лекцыі | Практ. заняткі | ||
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, яго месца ў сістэме пластычных мастацтваў | ||||
2. | Роль дэкору ў мастацкім вырашэнні твора дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. | |||
Этапы развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і мастацкія стылі. | ||||
Кераміка. Старажытныя цывілізацыі: Егіпет, Пярэдняя Азія, Крыт і Мікены, Грэцыя, этрускі, Рым | ||||
Еўрапейскі фаянс і фарфор. | ||||
Дэкаратыўнае шкло. | ||||
7. | Дэкаратыўныя тканіны. | |||
8. | Шпалернае мастацтва і вытворчасць дываноў. | |||
9. | Мастацкая апрацоўка дрэва. Асаблівасці развіцця мэблі. | |||
10. | Мастацкая апрацоўка металу. Ювелірнае мастацтва. | |||
Усяго |
– Конец работы –
Эта тема принадлежит разделу:
Вучэбна метадычнае аб яднанне вышэйшых навучальных устано... Рэспублiкi Беларусь па адукацыi галiне культуры i мастацтва... ЗАЦВЯРДЖАЮ...
Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Тлумачальная запіска
Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:
Твитнуть |
Новости и инфо для студентов