Масавая калектывізацыя. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі
Масавая калектывізацыя. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі - раздел Образование, Гісторыя Беларусі Курс лекцый У дзвюх частках Да Канца 20-Х Гг. Сельскагаспадарчая Вытворчасць Пераважала Ў Народнай Гаспад...
Да канца 20-х гг. сельскагаспадарчая вытворчасць пераважала ў народнай гаспадарцы БССР. Але агульны ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі заставаўся нізкім, у 20-я гг. частымі былі неўраджаі. Тэмпы росту таварнай прадукцыі, пачынаючы з 1927-1928 гг. зніжаліся, бо дробнатаварная аднаасобная гаспадарка знаходзілася на мяжы сваіх вытворчых магчымасцяў. Узніклі супярэчнасці паміж патрабаваннямі да вёскі і яе магчымасцямі. На гэты час перад сельскай гаспадаркай былі пастаўлены задачы – задаволіць павышаны попыт горада і прамысловасці на сельскагаспадарчую прадукцыю і сыравіну, удзельнічаць у фінансаванні індустрыялізацыі (праз рэалізацыю сялянам прамысловых тавараў).
Да 1927 г. гэтыя задачы вырашаліся пераважна рынкавымі метадамі. Пасля хлебанарыхтоўчага крызісу зімой 1927/28 гг., метады кіравання вёскай кардынальна змяніліся. Шляхі пераадолення крызісу кіраўніцтва бачыла ў бязлітасным знішчэнні ўнутраных ворагаў, сярод якіх на першым месцы стаялі кулакі. Быў адкінуты і першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1928-1933 гг., які прадугледжваў дасягнуць пад’ёму вытворчасці ў асабістым сектары. Да калектывізацыі планавалася прыцягнуць эканамічнымі метадамі кожную дзесятую сялянскую гаспадарку.
Артыкул І.Сталіна «Год вялікага пералому» (7 лістапада 1929 г.) абгрунтаваў неабходнасць масавай калектывізацыі. Публікацыя І.Сталіна стала пераломнай з’явай у палітыцы ў адносінах да вескі. Пачалася масавая калектывізацыя метадам адміністрацыйнага прымусу. Яна суправаджалася палітыкай “раскулачвання”. Пад час яе першай хвалі ў лютым - мае 1930 г. у БССР было раскулачана больш за 15 тыс. гаспадарак. Выкарыстоўвалі гвалтоўныя метады – арышт, пазбаўленне права голасу, высылку. Дапамагчы хуткаму правядзенню калектывізацыі і раскулачванню былі прызваныя ўпаўнаважаныя, “брыгады дапамогі калектывізацыі”, “дваццаціпяцітысячнікі” з ліку прамысловых рабочых. Гвалтоўныя метады калектывізацыі мелі вынікам супраціўленне сялян. Адбыўся масавы забой свойскай жывёлы, якая падлягала абагульненню. А за 1930 г. адбылося 520 антысавецкіх узброеных сялянскія выступленняў.
Дэталі стварэння калектыўных гаспадарак распрацаваны не былі. Жывёла і інвентар абагульняліся бясплатна. Унесены пай не ўлічваўся пры размеркаванні вырабленай прадукцыі. Адсутнічалі формы рацыянальнай арганізацыі вытворчасці працы, яе ўліку і аплаты.
За тры месяцы 1930 г. (студзень - сакавік) у Беларусі ў калгасы прыцягнулі каля 430 тыс. сялянскіх гаспадарак, працэнт калектывізацыі (колькасць калектывізаваных сялянскіх гаспадарак) склаў 58%. На гэтай хвалі студзеньскі (1930 г.) пленум ЦК КП(б)Б пастанавіў скончыць суцэльную калектывізацыю да 1931 г., у той час як Масквой завяршэнне калектывізацыі для Беларусі прадугледжвалася ў 1932-1933 гг.
Рост сялянскіх хваляванняў па СССР напалохаў кіраўніцтва, і 2 сакавіка 1930 г. быў надрукаваны артыкул І.Сталіна «Галавакружэнне ад поспехаў». У ім асуджалася практыка прымусовай калектывізацыі, давалася ўказанне весці работу ў адпаведнасці з мясцовымі ўмовамі, не абагульняць прысядзібныя землі, агароды, жылыя будынкі, пэўную частку малочнай жывёлы, хатнюю птушку і г.д. У сітуацыі, якая склалася ў сельскай гаспадарцы, абвінавачваліся мясцовыя савецкія і партыйныя органы. Побач быў змешчаны “Прыкладны статут сельскагаспадарчай арцелі”. У выніку з’яўлення артыкула рэзка ўпаў працэнт калектывізацыі з 58% да 11%. Аднак гэта быў толькі тактычны крок – бо адразу пачалася другая хваля прымусовай калектывізацыі (1930-1934 гг.).
Асаблівая роля тут надавалася МТС (машынна-трактарным станцыям). Мэтай іх стварэння было пераканаць сялянскія масы ў перавазе сацыялістычнага спосабу вытворчасці, а палітаддзелы пры МТС праводзілі раскулачванне і наглядалі за мясцовым партыйным кіраўніцтвам.
Да канца 1930 г. на Беларусі было створана 6 МТС, у 1932 г. дзейнічала 57 МТС (1469 трактароў абслугоўвалі 33% калгасаў). У выніку новага наступлення на сялян працэнт калектывізацыі на пачатак 1932 г. склаў 50,4%, а адміністрацыйныя меры па стварэнню калгасаў былі дапоўнены эканамічнымі мерапрыемствамі.
Адначасова ўлады працягвалі ўціск і праз метады адміністрацыйнага прымусу, яны былі ўдасканалены і пашыраны. Вясной 1931 г. адбылася другая хваля раскулачвання. У выніку яе на Беларусі было разбурана прыкладна 95.500 сялянскіх гаспадарак, а 600-700 тыс. чалавек саслана ў іншыя мясціны.
За гады першай пяцігодкі было калектывізавана палова сялянскіх двароў, створана каля 9 тыс. калгасаў. Адначасова рост вытворчасці валавай прадукцыі пасля 1930 г. стаў хутка скарачацца. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы і свіней у 1932 годзе скарацілася больш чым на трэць у параўнанні з 1928 годам, статак авечак скараціўся на палову.
Адмоўныя вынікі першых гадоў калектывізацыі не пераканала кіраўніцтва ў памылковасці выбранага шляху. Наадварот, у планах развіцця сельскай гаспадаркі на другую пяцігодку (1933-1937 гг.) прадугледжвалася паскарэнне калектывізацыі.
Дзяржава змяніла форма нарыхтоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. У 1932 г. замест кантрактных былі ўведзены абавязковыя пастаўкі мяса і малака, у 1933 г. – збожжа, бульбы і іншых прадуктаў земляробства, у 1940 г. – агародніны, сена, насенне-алейных культур, у 1941 г. – яек. Продаж дзяржаве лішкаў прадукцыі ажыццяўляўся па цэнах, ніжэйшых за рыначныя ў 10 - 12 разоў (гэта тая самая крыніца індустрыялізацыі, якая адначасова выключала магчымасць развіцця калгасаў).
Дзеля павялічэння гэтых дзяржаўных прыбыткаў, стымулявалася развіццё жывёлагадоўлі. У 1934 г. у калгасах было створана 7368 малочнатаварных, 4079 свінаводчатаварных і 3482 авечкатаварных фермаў. Ствараліся новыя МТС, у 1937 г. іх 200 з колькасцю трактараў 8,1 тыс. шт. і 674 камбайнаў. Адбываўся працэс узбуйнення калгасаў, іх агульная колькасць паменьшылася на 1,2 тыс. гаспадарак. Усяго ў калгасы да канца 1937 г. было аб’яднана 685 тыс. аднаасобных гаспадарак, або 87,5% ад іх агульнага ліку. Адначасова раслі пасяўныя плошчы калгасаў. Толькі за кошт росту плошчаў павялічыўся валавы збор галоўных культур, бо вытворчасць працы як раз рэзка зніжалася. Гэта сведчыць аб пераважна экстэнсіўным шляхе развіцця калгаснай сельскай гаспадаркі ў БССР ў 1930-я гады.
У люты 1935 г. быў праведзены Другі Ўсесаюзны з’езд калгаснікаў-ударнікаў, які прыняў Прыкладны статут сельскагаспадарчай арцелі. У ім зямля замацоўвалася за калгасамі, уводзілася здзельная аплата працы, прадугледжвалася асабістая гаспадарка ў кожным калгасным двары. Адначасова калгаснікі былі замацаваны за калгасамі. Яны не мелі пашпартоў і поўнасцю залежалі ад старшыні. Старшыня падпарадкаваўся райкаму партыі.
Па агульных паказчыках другі пяцігадовы план для сельскай гаспадаркі выкананы не быў. Але калектывізацыя на Беларусі ў асноўным была завершана, сацыялістычны спосаб вытворчасці ў сельскай гаспадарцы стаў пануючы.
Згодна з планам на трэцюю пяцігодку (1938-1942 гг.), да сельскай гаспадарцы БССР выдвігаліся патрабаванні павелічыць ураджай і валавы збор прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 2 разы; пашырыць пасевы тэхнічных культур; павелічэнне выкарыстоўвання арганічных угнаенняў у 2 разы, мінеральных - у 3; дасягнуць росту пагалоўя буйной рагатай жывёлы; правесці меліярацыю на 300 тыс.га тарфянікаў; павялічыць колькасць МТС да 300 у 1942 г.
Пад час выканання плана ў 1939 г. была далучана Заходняя Беларусь. Там было ліквідавана 3.325 панскіх маёнткаў і кулацкіх гаспадарак. У Заходняй Беларусі пачалася калектывізацыя, але пакуль яшчэ не масавая. Да мая 1940 г. створана 430 калгасаў (32 тыс. сялянскіх гаспадарак) і 28 саўгасаў (гэта 6,7% зямельнай плошчы).
На 1940 г. у карыстанні грамадскіх гаспадарак (калгасаў) БССР было 57,1% пасяўных плошчаў. Адначасова іх удзельная вага ў вытворчасці мяса – 11,4%, малака – 13,2%, бульбы – 34%, воўны – 12,2%, збожжавых культур – 51,2%. Калектыўныя гаспадаркі былі невялікіх памераў. Да пачатку 1941 г. на Беларусі было 10.165 калгасаў і 92 саўгасаў. На адзін калгас у сярэднім прыходзілася 75 двароў, 285 га пасеваў, 75 галоў буйной рагатай жывёлы і 56 коней, на адзін саўгас – 900 га пасяўной плошчы, звыш 400 галоў буйной рагатай жывёлы, 400 свіней, 7 трактароў.
У 30-я гг. была разбурана дробнатаварная гаспадарка. Прымусовым шляхам ствараліся буйныя сацыялістычныя гаспадаркі на вёсцы. Аднак, узровень сельскагаспадарчай вытворчасці быў вельмі нізкім, планы павелічэння сельскагаспадарчай прадукцыі былі правалены.
Паўстанне 1863 г.
Пасля паражэння паўстання 1830-1831 гг. польская шляхта разам з апалячанай беларускай шляхтай не страцілі надзею зноў вярнуцца да аднаўлення былой Рэчы Паспалітай. Спрыяльныя ўмовы склаліся на мяжы
Вызваленчая барацьба ў 60–90-я гг. XIX ст.
Сялянскі рух.Сялянская рэформа не задаволіла сялянства. Большая частка зямель засталося ва ўладанні памешчыкаў, за памешчыкамі заставаліся і сервітуты. Яны закабалялі сялян, выкары
Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг.
У сярэдзіне XIX ст. Расійская імперыя стаяла ў кроке ад рэвалюцыйнага выбуху. Адсутнічалі станоўчыя вынікі папярэдняй палітыкі па сялянскаму пытанню. У 1858-1860 гг. толькі ў Беларусі адбылося звыш
Сялянская гаспадарка
Сярэдні надзел былых памешчыцкіх сялян вагаўся ад 3,9 да 5,1 дзесяцін на рэвізскую душу, а былых дзяржаўных ад 5,5 да 6 дзесяцін, а пражытачны мінімум забяспечваў надзел бол
Сусветны аграрны крызіс 80-90-х гг. XIX ст.
Прычына крызісу: ўвоз у Еўропу таннага збожжа з Амерыкі, Канады, Аргенціны і Аўстраліі, гэта вызвала рэзкае падзенне цаны на збожжа. На Беларусі з 1881 да 1887 г. цэны на жыта знізіліся ў сярэднім
Развіццё капіталізму ў прамысловасці
Пасля 1861 г. прамысловасць Беларусі пачала ўваходзіць ў трэцюю стадыю развіцця – фабрычна-заводскай вытворчасці (буйной машыннай індустрыi). Але важную ролю мелі іншыя формы вытворчасці.
Кантрольныя пытанні да тэмы№10
1. Якія мэты стаялі перад Сакрэтным камітэтам, Галоўным камітэтам па сялянскім пытанні, Рэдакцыйнымі камісіямі напярэдадні адмены прыгонніцтва?
2. На падставе якіх дакументаў адмянялася пр
Культура Беларусі ў першай палове XIX cт.
Развіццё культуры Беларусі першай паловы XIX стагоддзя прадстаўляе працэс, які генетычна звязаны з папярэднай эпохай. Але гэты працэс характарызаваўся новымі рысамі і асаблівасцямі, якія адрознівал
Кантрольныя пытанні да тэмы№11
1. Што было крыніцамі адраджэння беларускай нацыянальнай культуры ў пачатку XIX стагоддзя?
2. Якая асаблівасць суправаджала развіццё беларускай культуры ў першай палове XIX стагоддзя?
Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг.
У пачатку XX ст. расійскі капіталізм уступіў у імперыялістычную стадыю развіцця. Яна характаразавалася высокай ступенню канцэнтрацыі вытворчасці і капіталу і ўзнікненнем манапалістычных аб’яднанняў
Гарады, гарадское насельніцтва
У першыя дзесяць год стагоддзя вызначыліся галоўныя прамысловыя цэнтры Беларусі. Гэта: Мінск з 69 цэнзавымi (буйнымі) прадпрыемствамi і 5.097 рабочымі (1913 г.).; Віцебск –
Беларусь у гады першай сусветнай вайны
У пачатку XX стагоддзя ў Еўропе склалася два ваенна-палітычных саюза – Антанта (Англія, Францыя, Расія) і Траісты саюз (
Беларусь у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года
З 23 па 27 лютага ў Петраградзе ў выніку масавых выступленняў працоўных, якія перараслі ва ўсеагульную стачку, да якой далучыліся салдаты Петраградскага гарнізона, імератар Мікалай ІІ адрокся ад тр
Эканамічная палітыка Часовага ўрада
Урадавая праграмма развіцця краіны мела наступны выгляд: 1) працяг вайны; 2) скліканне Устаноўчага сходу для вырашэння далейшага лёсу Расійскай дзяржавы і вырашэння аграрнага пытання; 3) вызна
Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі
У ноч з 25 на 26 кастрычніка 1917 года ў Петраградзе бальшавікі здзейснілі сваю мару – правялі паспяховае ўзброеннае паўстанне супраць Часовага ўрада. Члены апошняга былі арыштаваны, а ўлада перада
Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
Скарыстаўшы наступленне нямецкіх войск і эвакуацыю Аблвыкамзаха ў Смаленск, 19 лютага аднавіў дзейнасць Выканаўчы камітэт Усебеларускага з’езда. Беларускія арганізацыі сумесна з эс
Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
11 лістапада 1918 г. нямецкае камандаванне капітулявала перад Антантай, у Германіі разгарнулася буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. У дадзеных умовах РСФСР дэнансавала Брэсцкі мірны дагавор, і савец
Беларусь у час Савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў
У лістападзе 1918 г. падчас адступлення нямецкіх войск была створана незалежная польская дзяржава, якая абапіралася на ідэю адраджэння Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Па сутнасці гэта азначала вайн
Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-я гадах
Пасля завяршэння грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі, а так сама правалу спадзяванняў бальшавікоў на “сусветную пралетарскую рэвалюцыю” паўстала пытанне далейшага існавання савецкіх рэспублі
Палітыка беларусізацыі. Развіццё культуры
З ліпеня 1924 года кампартыя Беларусі афіцыйна аб’явіла аб пачатку палітыкі “беларусізацыі”, мэта якой было замацаванне кіруючай ролі партыі ў грамадстве праз прыстасаванне дзяржаў
Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі
У надзвычайных умовах замежнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны надзвычайныя метады кіравання гаспадаркай былі апраўданы, але з усталяваннем міру насельніцтва не згаджалася з працягам “ваеннага ка
Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі на аснове НЭПа
На пачатак 20-х гг. 89% насельніцтва БССР жыло на вёске, дзе нагладалася значная перанаселенасць – шчыльнасць насельніцтва на 1 кв.км складала 33,2 чалавек (самая высокая ў СССР). Да таго большая ч
Прамысловасць і гандаль у БССР у 1921-1927 гг.
Развіццё прамысловасці ў БССР у пачатку 20-х гадоў праходзіла на фоне ўзбуйненняў тэрыторыі рэспублікі. У 1924 годзе яна павялічыла сваю магутнасць на 90% (далучана Віцебшчы
Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі
У сакавіку 1921 г. па выніках савецка-польскай вайны было падпісана Рыжскае мірнае пагадненне. Адна з яго ўмоў – далучэнне да Польшчы Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Плошча Заходняй Беларусі
Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах
Развіцце прамысловасці. Асаблівасці развіцця прамысловасці ў Заходняй Беларусі зыходзілі з мэтаў польскіх улад – ператварыць Заходнюю Беларусь у аграрна-сыравінны прыдатак прам
Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады
Зместам нацыянальна-культурнай палітыкі польскіх улад на заходнебеларускіх землях была прымусовая паланізацыя і асіміляцыя мясцовага насельніцтва. Так, да 1938/39 навучальнага года ў заходнебеларус
Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР
З сярэдзіны 30-х гадоў міжнародны клімат значна пагоршыўся. Было відавочна, што рыхтавалася вялікая вайна. У 1938 годзе Германія справакавала Данцыгскі крызіс у адносінах з Польшчай. Урад СССР пасп
Пачатак Вялікай Айчынай вайны
22 чэрвеня 1941 года без аб’яўлення вайны Германія напала на СССР. На Беларусі супраць савецкага Заходняга фронту (камандуючы Дз.Паўлаў), пераўтворанага з Заходняй
Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі
На акупаваных тэрыторыях быў усталяваны “новы парадак”, ідэалагічным падмуркам якога была тэорыя “расавай перавагі” нямецкай арыйскай расы над іншымі народамі, што давала першым пр
Вызваленне Беларусі
Пасля перамогі Чырвонай Арміі пад Курскам пад час імклівага наступлення савецкія войскі ў верасні 1943 года вызвалілі першыя райцэнтры на Беларусі – Камарын, Хоцімск, Клімавічы, Касцюковічы, Крычаў
Першыя аднаўленчыя работы ў 1943-1945 гадах
Аднаўленне эканомікі Беларусі адбывалася адначасова з вызваленнем яе тэрыторыі. 23 верасня 1943 г. вызвалены першы раённы цэнтр БССР – Камарын, а 26 лістапада – абласны цэнтр і буйны прамысловы цэн
Масавая калектывізацыя ў Заходняй Беларусі
На пачатак 1947 г. там было адноўлена і арганізавана 133 калгасы (0,56% сялянскіх гаспадарак). У лютым 1949 г. на XIX з’ездзе КП(б)Б было запатрабавана хутчэй завяршыць калектывізацыю ў зах
Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг.
Пасля перамогі ў Вялікай Айчынай вайне зноў у кіраўніцтве краінай перамагла жорсткая таталітарная лінія, і спадзяванні шырокіх колаў насельніцтва на дэмакратызацыю жыцця былі пахаваныя. Пачаліся но
Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-80-я гады
Сакавіцкі (1965 г.) пленум ЦК КПСС прыняў пастанову “Аб неадкладных мерах па далейшым развіцці сельскай гаспадаркі СССР”. Уводзіўся цвёрды і нязменны план нарыхтовак на пяць гадоў наперад дл
Экзаменацыйныя пытанні
1. Гісторыя Беларусі – састаўная частка сусветнай гісторыі. Фармацыйны і цывілізацыйны падыход да гістрарычнага працэсу.
2. Гістарычныя крыніцы, гісторыяграфія беларускага
ЛІТАРАТУРА
1. Аасвета і педагагічная думка ў Беларусі: Са старажытных часоў да 1917 г. / М.А.Ткачоў, У.С.Пасэ, Г.Р.Сянькевіч і інш.; Пад рэд. М.А.Лазарука і інш. Мн.: Нар. асвета, 1985. 464 с.
2. Ані
Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Новости и инфо для студентов